У беларускую IT-роту набяруць 60 чалавек

У беларускую IT-роту набяруць 60 чалавек

60 чалавек плануецца набраць у роту інфармацыйных тэхналогій. Такую лічбу назваў начальнік Вайсковай акадэміі Віктар Лісоўскі, перадае БЕЛТА.

Камплектаваць роту будуць у два этапы. "Першы набор адбудзецца ўвосень — гэта 40 чалавек, два ўзводы. Увесну — яшчэ адзін. Усяго — 60 чалавек", — заявіў начальнік Вайсковай акадэміі.

Адбор у роту будзе ісці такім самым чынам, як і з іншыя роды войскаў — паводле стану здароўя. Дадатковы крытэр — вышэйшая тэхнічная адукацыя па профільных IT-спецыяльнасцях. "У абавязковым парадку праз сістэму ваенных камісарыятаў будзе праводзіцца гутарка, тэставанне маладых людзей, якім у выніку выставяць пэўны рэйтынг", — патлумачыў Лісоўскі.

Новае падраздзяленне будзе адышоываць дапаможную ролю. Пасля войска хлопцы атрымаюць ваенна-ўлiковую спецыяльнасць аператара ПЭВМ. На думку Лісоўскага, стварэнне IT-роты — гэта ўзаемавыгадны праект для Узброеных сілаў і для прадстаўнікоў IT-індустрыі. 

Мэта стварэння IT-роты — распрацоўка праграмнага забеспячэння, спецыяльных і прыкладных праграм разам з падраздзяленнямі Вайсковай акадэміі, а таксама іншымі навуковымі і навучальнымі ўстановамі. Задачы вайскоўцаў будуць звязаныя найперш з матэматычным абгрунтаваннем праектаў і вытворчасцю праграмнага прадукту. Для працы ім абяцаюць вылучыць самае сучаснае абсталяванне і праграмнае забеспячэнне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі