У Белавежскай пушчы забралі дыплом Савета Еўропы
Белавежскай пушчы не працягнулі дзеянне дыплома Савета Еўропы. З пачатку кастрычніка без яго засталіся і беларускі, і польскі нацыянальныя паркі. Галоўнай прычынай гэтага называецца адсутнасць у іх плана аховы прыроды
на 10 гадоў.
У жніўні пушчу наведалі эксперты Савета Еўропы і вось зараз стаў вядомы вынік іх інспекцыі. Белавежская пушча валодала дыпломам Савета Еўропы на працягу дзесяцігоддзя, яна атрымала яго “за выдатныя поспехі ў справе захоўвання дзікай прыроды”.
Незалежныя эколагі сцвярджаюць, што яго пушча атрымала авансам і ўжо ў 2002 годзе стала відавочным пагаршэнне стану аб’екта. Паводле іх меркавання, дыплом быў слабым, але механізмам кантролю за дзейнасцю адміністрацыі парку.
Салідарнасць