У Брэсце беспрацоўным можна замест грамадскіх работ здаваць макулатуру
10 кілаграмаў старой паперы ў месяц – і не трэба ехаць у калгас на абавязковыя работы. У гарадскім Цэнтры занятасці насельніцтва Еўрарадыё сказалі, што яны заключылі дамову на прыём макулатуры ад беспрацоўных з нарыхтоўчымі канторамі, і там вядзецца ўлік. У адной з нарыхтоўчых кантораў паведамілі, што людзі часта прыносяць па 20 кілаграмаў, “каб не хадзіць два разы”.