У Брэсце мужчына галяком хадзіў па супермаркеце
У Брэсце мужчына галяком хадзіў па супермаркеце ў гандлёвым цэнтры “Экватар”. Незвычайны наведнік прыйшоў туды ў пятніцу ўвечары, ніякіх пакупак не рабіў. Неўзабаве яго забрала міліцыя, паведамляе brestcity.com
Затрыманаму 56 гадоў. Ён да таго ж быў п’яным. На мужчыну завялі крымінальную справу паводле ч.1 арт.339 КК (хуліганства).