У Брэсцкім раёне раскрылі забойства 2009 года

У Брэсцкім раёне раскрылі забойства 2009 года

Забойства шасцігадовай даўніны раскрытае ў Брэсцкім раёне ў выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. Як паведамляе прэс-служба МУС Беларусі, жыхар вёскі Вельямовічы Брэсцкага раёна, 1978 года нараджэння, з красавіка 2009-га лічыўся зніклым без весткі. І толькі нядаўна было высветлена, што ён быў забіты двума братамі, жыхарамі Брэста. Адбылося гэта пасля сумеснага распівання спіртных напояў на лецішчы.

Пасля ўчынення злачынства адзін з братоў вывез забітага на аўтамашыне "Форд" у лес каля вёскі Рудавец і закапаў. Труп знайшлі ва ўказаным месцы. Падазроных (яны, дарэчы, нідзе не працуюць) затрымалі.

Здымак з архіву. Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі