У Бруселі вадамётамі разагналі дэманстрацыю ультраправых (фота, відэа)

У Бруселі вадамётамі разагналі дэманстрацыю ультраправых (фота, відэа)

У Бруселі вадамётамі разагналі дэманстрацыю ультраправых. Здарэнне адбылося 27 сакавіка на плошчы Ла Бурс. Менавіта туды прыносяць кветкі ў памяць пра ахвяр нядаўніх тэрактаў. Сотні футбольных фанатаў крычалі на мусульманак у натоўпе і ўскідвалі рукі ў нацысцкіх вітаннях. Яны скандавалі "Хуліганы Бельгіі. Гэта наш дом".

Паліцыя разагнала ўльтраправых актывістаў з-за таго, што тыя перашкаджалі акцыі памяці, інфармуе УНІАН.

Падчас тэрактаў 22 сакавіка ў Бруселі загінула 28 чалавек, 340 былі параненыя. Адказнасць за тэракты ўзяла на сябе тэрарыстычная "Ісламская дзяржава".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі