У цэнтры Гродна “Пежо” скаціўся ў раку (фота)
Цалкам магчыма, што прыпаркаваная машына сама сабой спаўзла ў рэчку па схіле.
У цэнтры Гродна аўтамабіль “Пежо” скаціўся са сцежкі ў парку проста ў раку Гараднічанку. Гэта адбылося раніцай 14 сакавіка на вачах у студэнтаў філфака Гродзенскага дзяржуніверсітэту — машына стаяла акурат пад вокнамі факультэта.
У гэтым месцы часта пакідаюць прыпаркаваныя машыны. Як паведамілі TUT.by у ДАІ Гродна, ніхто пакуль не звяртаўся да іх па факце гэтага здарэння.
Два гады таму ў Гараднічанку сарваўся “Фольксваген Гольф”, які занесла на выгіне дарогі каля берага.