У чацвер у Беларусі чакаецца да 27 градусаў марозу

У чацвер у Беларусі чакаецца да 27 градусаў марозу

Уначы ў чацвер, 9 лютага, у Беларусі чакаецца да 27 градусаў марозу (на паўночным усходзе). Па краіне ў начныя гадзіны будзе ад мінус 17 да мінус 24 градусаў (у Брэсцкай вобласці — 11-16 градусаў са знакам мінус). У дзённыя гадзіны прагназуецца ад мінус 7 градусаў у Брэсцкай вобласці да -15 на паўночным усходзе.

Заўтра будзе пераважна без ападкаў, снег і слабая завіруха магчымыя толькі ў Брэсцкай вобласці. Вецер — усходні, 4-9 метраў за секунду, на Брэстчыне з парывамі да 14 метраў, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі