У Чарнагорыі, як і ў Сербіі, адмянілі канцэрт "Ляпіса Трубяцкога"
Сяргей Міхалок / err.ee
У Чарнагорыі, як і раней у Сербіі, адмянілі канцэрт "Ляпіса Трубяцкога". Як піша cdm.me, 14 лютага ў куротным горадзе Будва за некалькі гадзін да выступу перад клубам сабраўся натоўп людзей. Яны скандавалі "Сербы і рускія — браты навекі!". На сітуацыю ўжо адрэагавала амбасада Украіны ў Чарнагорыі, якая назвала вулічную акцыю "прамой пагрозай" для ўкраінцаў у Будве. Адмену канцэрта "ўкраінскага гурта" там назвалі "беспрэцэдэнтнай" і чакаюць рэакцыі ўладаў Чарнагорыі.
Клуб, у якім мусіў прайсці канцэрт, як і музыкі, сітуацыю пакуль не каментавалі.
На 15 лютага быў запланаваны канцэрт "Ляпіса Трубяцкога" ў яшчэ адным чарнагорскім горадзе — Котары.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.