У часе перадвыбарчага пікету затрыманы актывіст АГП
Пікет праходзіў на Камароўскім рынку ў Мінску і быў дазволены.
Санкцыянаваныя перадвыбарчыя пікеты ладзяць у сталіцы кожныя выходныя. 9 сакавіка тут праводзіліся пікеты як праўладных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў, так і апазіцыйных кандыдатаў.
Як паведаміў БелаПАН лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які таксама прысутнічаў на пікеце, акцыя праводзілася пад лозунгам “За сумленныя выбары”. Актывісты апазіцыйных партый заклікалі мінакоў не спрыяць фальсіфікацыям і ў выпадку прымусовага ўдзелу ў выбарах выкрэсліваць з бюлетэняў усіх кандыдатаў. Людзям раздавалі ўлёткі з матэрыяламі пра карупцыю ў Беларусі.
Актывіста АГП Сяргея Пальчэўскага затрымалі невядомыя ў цывільным. Па ўсёй верагоднасці, ён дастаўлены ў Савецкі РУУС.