У Чэхіі сутыкнуліся пасажырскі і грузавы цягнікі — ёсць загінулыя

На месцы аварыі

На месцы аварыі / novinky.cz

Прынамсі чатыры чалавекі загінулі ў выніку чыгуначнай аварыі ў Чэхіі, якая здарылася позна ўвечары ў сераду, 5 чэрвеня. У раёне горада Пардубіцэ (прыкладна за 100 кіламетраў на ўсход ад Прагі) сутыкнуліся пасажырскі цягнік RegioJet і грузавы састаў. Яшчэ некалькі чалавек атрымалі раненні

"На дадзены момант мы можам пацвердзіць, што па меншай меры чатыры чалавекі атрымалі траўмы, не небяспечныя для жыцця", заявіла парталу novinky.cz пасля паўночы прадстаўнік выратавальнай службы Пардубіцкага краю Алёна Кісіяла. Яна ўдакладніла, што выратавальная аперацыя працягваецца, і гэта не канчатковыя лічбы. Партал таксама адзначае, што яшчэ больш за 20 чалавек атрымалі лёгкія раненні. 

У пажарнай службе Пардубіцэ таксама ўдакладнілі, што ў экспрэсе знаходзіліся каля 380 чалавек. Грузавы цягнік перавозіў карбід кальцыя, "але, на шчасце, першыя два вагоны былі пустымі, таму ўцечкі небяспечнага рэчыва не адбылося", адзначылі ратавальнікі. Пасажыраў на аўтобусах перавезлі на галоўны вакзал у Пардубіцы. З імі працуюць ратавальнікі.

В Чехии столкнулись пассажирский и грузовой поезда — есть погибшие
Грузавы цягнік перавозіў карбід кальцыя / тут і далей фота novinky.cz
В Чехии столкнулись пассажирский и грузовой поезда — есть погибшие

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі