У двары мінскага дома раскідалі пацучыную атруту — пацярпелі сабакі і галубы
Пацучыная атрута ў мінскім двары
У двары вядомага ў Мінску жылога комплексу "Каскад" жыхары днямі выявілі купкі сініх ампул. Пазней выявілася, што гэта пацучыная атрута, піша onliner.by.
Ад атруты паспелі пацярпець мясцовыя сабакі і галубы. Цельцы галубоў прыбіралі дворнікі, з сабакамі гаспадары імчаліся да ветэрынараў.
Мясцовыя жыхары мяркуюць, што гэта наступствы "галубіных" войнаў. Некаторыя людзі падкормліваюць птушак, іншым гэта не падабаецца.
Пазней у чаце квартала з'явілася інфармацыя, што падазраванага затрымалі. Гэта ўдалося зрабіць дзякуючы камерам відэаназірання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.