У Ерэване аднавіліся пратэсты

У Ерэване аднавіліся пратэсты

У сталіцы Арменіі Ерэване пасля двухдзённага перапынку аднавіліся пратэсты. Дэманстранты праводзяць шэсці, а таксама перакрываюць дарогі смеццевымі бакамі і лаўкамі. Перакрытыя праспекты, якія звязваюць розныя часткі горада з цэнтрам Ерэвана, і цэнтральны праспект Маштоца. Заблакаваныя і дарогі да цэнтральнай плошчы горада — плошчы Рэспублікі, піша meduza.io са спасылкай на замежныя інфармагенцтвы.

Аднавіць акцыі пратэсту і перакрыць дарогі раней заклікаў лідар апазіцыі, кіраўнік парламенцкага блоку “Елк” Нікол Пашынян. Пратэсты скіраваныя супраць Рэспубліканскай партыі, якая ў Арменіі на кіруючых пазіцыях.

13 красавіка ў Ерэване распачаліся мітынгі супраць абрання прэм’ер-міністрам былога прэзідэнта Сержа Саргсяна, якога Рэспубліканская партыя вылучыла на пасаду прэм’ер-міністра. Нягледзячы на пратэсты, парламент абраў Саргсяна прэм’ерам, але праз тыдзень яму давялося сыйсці ў адстаўку.

Пасля гэтага пратэсты працягнуліся, але ўжо супраць кіруючай Рэспубліканскай партыі. Яе лідары заявілі, што не будуць вылучаць свайго кандыдата на пасаду прэм’ера. Нікол Пашынян на сёння адзіны кандыдат, які прэтэндуе на пасаду кіраўніка ўраду.

Пасля канстытуцыйнай рэформы Арменія стала парламенцкай рэспублікай. Прэзідэнт ператварыўся ў цырыманіяльную фігуру, а кіраваць краінай стаў прэм’ер-міністр, якога абірае парламент.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі