Арменія замарозіла свой удзел ў АДКБ

Нікол Пашінян

Нікол Пашінян / ТАСС

Арменія фактычна замарозіла членства ў Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). Ні дамова, ні арганізацыя не выконваюць сваіх функцый і абавязацельстваў у адносінах да Ерэвана. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр краіны Нікол Пашынян у інтэрв'ю французскаму France 24.

"На нашу думку, дагавор аб калектыўнай бяспецы адносна Арменіі не быў выкананы, асабліва ў 2021-2022 гадах, і гэта не магло застацца незаўважаным намі. Мы замарозілі наш удзел у гэтым дагаворы. Паглядзім, што будзе далей", — сказаў Пашынян .

Ён таксама расказаў аб спробах Расіі паўплываць на ўладу ў краіне. У кастрычніку 2023 года, паводле слоў кіраўніка Армаеніі, падчас чарговага абвастрэння сітуацыі вакол Карабаха "прадстаўнік Расійскай Федэрацыі" прама заклікаў армянскі народ "зрынуць уладу". І гэтую ж думку, паводле ацэнкі Пашыняна, "скаардынавана" праводзілі расійскія тэлеканалы.

Пры гэтым Пашынян адзначыў, што пытанне аб закрыцці расійскай ваеннай базы на тэрыторыі Арменіі не стаіць на парадку дня. Расійская база знаходзіцца ў Гюмры на поўначы краіны — гэта была дамоўленасць ад 1995 года. Гэтая база — частка Аб'яднанай сістэмы СПА СНД. У 2010 годзе бакі працягнулі тэрмін дзеяння дамовы да 2044 года.

Нагадаем, у 2023 годзе Ерэван не ўдзельнічаў у шэрагу мерапрыемстваў у рамках арганізацыі, у прыватнасці, у двух вучэннях і саміце ў Мінску ў лістападзе. У Арменіі лічаць, што АДКБ адмовіла ў дапамозе ў момант абвастрэння адносін з Азербайджанам у 2020 годзе. З 2021 года на армяна-азербайджанскай мяжы працягваюцца абстрэлы, ёсць ахвяры. У канцы верасня кантроль над спрэчным Карабахам канчаткова перайшоў Баку. Па выніках гэтай аперацыі рэгіён за некалькі дзён пакінулі большасць з больш за 100 000 армянскага насельніцтва рэгіёна. Непрызнаная Нагорна-Карабахская рэспубліка, якая існавала з 1991 года, самараспусцілася з 1 студзеня 2024 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі