У Эстоніі не плануюць масава высылаць беларусаў і расіян, як у Літве і Латвіі

Талін / Таллинн / pexels.com

Талін / pexels.com

Улады Эстоніі не плануюць па прыкладзе Літвы і Латвіі масава высылаць беларусаў і расіян. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў краіны Лаўры Ляэнеметс.

"Мы не абмяркоўвалі гэтую прапанову ў святле таго, каб рабіць нейкія анкеты", — перадае ягоныя словы rus.err.ee.

Як распавядала Еўрарадыё, Літва прызнала пагрозай нацыянальнай бяспецы 910 беларусаў. Некалькі соцень беларусаў атрымалі адмовы ў дазволе на пражыванне ў краіне. Рашэнне было прынятае па выніках запаўнення спецыяльнай анкеты, у якой патрабуецца абазначыць сваё стаўленне да расійскай агрэсіі ва Украіне.

Эстонскі міністр з сумневам паставіўся да такога анкетавання. На яго думку, гэта не дае рэальнай карціны наконт людзей, якія могуць уяўляць небяспеку. "Гэтыя людзі вельмі добра ўмеюць хлусіць і адказваць так, як мы хочам пачуць ці ўбачыць у анкеце", — дадае ён.

Кіраўнік МУС кажа, што афіцыйны Талін таксама не плануе ніякіх зменаў у патрабаваннях да ведання мовы. Па яго словах, узровень валодання эстонскай мовай ацэньваецца пры падаўжэнні віду на жыхарства. Пад выключэнне трапляюць толькі пажылыя людзі і дзеці, якія вучацца ў эстонскай школе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі