Літва прызнала пагрозай нацыянальнай бяспецы 910 беларусаў

Літва / Литва / pexels.com

Літва / pexels.com

910 беларусаў прызнаныя ў Літве пагрозай нацыянальнай бяспецы. Дэпартамент міграцыі забараніў ім уезд у гэтую краіну, перадае Delfi.

Такі ж статус быў атрымалі 254 грамадзяніны Расіі. Рашэнне было прынятае па выніках запаўнення спецыяльнай анкеты, у якой патрабуецца абазначыць сваё стаўленне да расійскай агрэсіі ва Украіне.

Таксама з леташняга лістапада 337 беларусаў атрымалі адмовы ў выдачы дазволу на часовае пражыванне ў Літве. Сярод грамадзян Расіі такіх было толькі 43 чалавекі.

У змене такога дакумента адмовілі 121 беларусу і 46 расіянам. А ў 205 беларусаў і 59 расіян адклікалі раней выдадзеныя дазволы на часовае пражыванне.

У выдачы пастаяннага дазволу на пражыванне адмовілі, як паведамляецца, пары беларусаў і пары расіян, У чатырох грамадзян Беларусі і 52 грамадзян Расіі такія дазволы адклікалі.

Пры падачы заявы на літоўскую нацыянальную візу 241 беларус атрымаў адмову. Такія ж адмовы атрымалі 52 расіяніны. У Дэпартамента міграцыі кажуць, што, прымаючы гэтыя рашэнні, кансультаваліся з Дэпартаментам дзяржаўнай бяспекі (ДДБ), службай аховы дзяржаўнай мяжы і паліцыяй.

Раней паведамлялася, што з пачатку шырокамаштабнай расійскай вайны ва Украіне літоўскія ўлады анулявалі больш за тры тысячы відаў на жыхарства беларусаў і расіян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі