У Францыі футбольныя фанаты зладзілі беспарадкі пасля паўфінальнага матчу ЧС

Беспарадкі ў Парыжы / Reuters
Беспарадкі ў Парыжы / Reuters

У Парыжы на Елісейскіх палях гэтай ноччу прайшлі сутыкненні паміж паліцыяй і футбольнымі фанатамі. Напярэдадні зборная Францыі абыграла каманду Марока з лікам 2:0. У Францыі пражывае мноства выхадцаў з Марока — да 1956 года гэтая краіна была французскай калоніяй.

У горадзе Манпелье аўтамабіль наехаў на людзей пасля таго, як мараканскія заўзятары сарвалі французскі сцяг. Фанаты выйшлі на вуліцы таксама ў Авіньёне, Ніцы, Ліёне і ў бельгійскім Бруселі. У Брусэлі фанаты напалі на паліцыю з петардамі і падпалілі смеццевыя бакі, у адказ паліцыянты ўжылі вадамёты і слёзатачывы газ.

У фінале французская зборная сустрэнецца з камандай Аргенціны. Матч адбудзецца ў нядзелю, 18 снежня. А ў суботу, 17 снежня, зборная Марока сустрэнецца са зборнай Харватыі ў матчы за трэцяе месца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі