У Гарадку на прыём да галоўнага ідэолага вобласці прыйшла толькі кіраўніца БРСМ

Галоўны ідэолаг і першая сакратарка

Галоўны ідэолаг і першая сакратарка / garadvest.by

У Гарадку на прыём да галоўнага ідэолага Віцебскай вобласці прыйшла толькі мясцовая кіраўніца БРСМ. "10-15 гадоў таму на выязныя прыёмы нярэдка запісвалася па дзесяць і больш чалавек, сёння — адзінкі", — прызнае Марына Навіцкая. Але яна бачыць у гэтым пазітыў. На думку чыноўніцы, зніжэнне зваротаў грамадзян азначае "якасць" працы чыноўнікаў з людзьмі.

Як вынікае з рэпартажа "Гарадоцкага весніка", з ідэолагам паразмаўляла толькі першая сакратарка раённай арганізацыі БРСМ Святлана Сняжкова. Яна прапанавала арганізаваць на 80-годдзе перамогі над нацызмам "злёт беларускай і расійскай моладзі". Госця з Віцебска сказала, што гатовая садзейнічаць ініцыятыве, але параіла падумаць, "чым гэты форум зможа вылучыцца на фоне астатніх".

А вось кіраўніцтва Крычава (Магілёўская вобласць) не лічыць, што зніжэнне зваротаў грамадзян — гэта пазітыў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі