У Гаване прайшла гістарычная сустрэча Папы Рымскага і Патрыярха Маскоўскага
У міжнародным аэрапорце Гаваны на Кубе прайшла гістарычная сустрэча Папы Рымскага Францішка і Патрыярха Маскоўскага Кірыла. Дагэтуль пантыфік і кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы ніколі не сустракаліся.
Галоўнай тэмай сустрэчы, якая працягвалася каля 2 гадзінаў, стаў пераслед хрысціян у свеце. Папа Рымскі і Патрыярх Маскоўскі прынялі сумесную дэкларацыю аб узаемадзеянні цэркваў. Пантыфік і кіраўнік РПЦ заявілі: мы не сапернікі, мы — браты! Яны заклікалі сусветную супольнасць абараніць хрысціян на Блізкім Усходзе, а таксама аказаць шырокамаштабную гуманітарную дапамогу бежанцам з Сірыі і Іраку. Папа і Патрыярх выказаліся пра аборты: мільёны немаўлятаў пазбаўляюцца магчымасці з'яўлення на свет. Яны выступілі ў справе зберажэння рэсурсаў планеты.
Папа Францішак і Патрыярх Кірыл не выключаюць, што Куба можа стаць сталіцай дыялогу паміж цэрквамі. Яны спадзяюцца, што сустрэча паспрыяе прымірэнню грэка-католікаў і праваслаўных (было заяўлена, што Унія — гэта не шлях да аднаўлення адзінства Царквы).
Як стала вядома, на сустрэчы за межамі Еўропы настаяў Патрыярх Кірыл. Зроблена гэта было з-за таго, што менавіта ў Еўропе ўзніклі супярэчнасці паміж каталіцтвам і праваслаўем.