У Гомелі будуць судзіць стваральніка музычных IT-стартапаў

Глеб Дудко

Глеб Дудко / Instagram Глеба Дудко

На наступным тыдні ў Гомелі пачынаецца судовы працэс па справе Глеба Дудко, стваральніка некалькіх музычных IT-стартапу. Яго абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці", распавядае "Флагшток".

Адна з яго праграм "Leni – sing with piano" здольна выконваць функцыі віртуальнага піяніста-акампаніятара. Ёй маглі карыстацца як прафесійныя спевакі, так і тыя, хто толькі вучыцца вакалу. Праграма была запатрабавана ў педагогаў у Лондане і Нью-Ёрку. За першы год ў AppStore яе спампавалі 2500 разоў. Яшчэ адным праектам, які развіваў Глеб Дудко, была CRM-сістэма для музыкаў Musio. Гэты праект быў закліканы дапамагчы музычным педагогам у планаванні іх працы.

У 2022 годзе Глеб Дудко асудзіў ваенную агрэсію ў дачыненні да Украіны, гэта вынікае з публікацый у ягоных сацыяльных сетках. Але што менавіта паслужыла падставай для яго палітычнага пераследу, "Флагштоку" не вядома. Суддзёй на працэсе будзе Мікалай Доля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі