У Гомелі на волю выйшаў журналіст Дзяніс Якштас

У Гомелі на волю выйшаў журналіст Дзяніс Якштас

У Гомелі на волю выйшаў журналіст Дзяніс Якштас, паведамляе gomel.today. Супрацоўнік "Сильных новостей" быў затрыманы 3 кастрычніка. Праз два дні яго асудзілі на 15 сутак арышту за ўдзел у мірнай вулічнай акцыі 27 верасня, на якой ён працаваў. Якштаса мусілі адпусціць яшчэ ў нядзелю, але пачалі новы адміністрацыйны працэс і ў панядзелак аштрафавалі на 540 рублёў.

3 кастрычніка была затрымана жонка Дзяніса Ганна Якштас, галоўны рэдактар "Сильных новостей". Паколькі ў яе двое непаўналетніх дзяцей, яе не маглі асудзіць на адміністрацыйны арышт, і пасля трох сутак за кратамі аштрафавалі. Праз тыдзень гэтая гісторыя паўтарылася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі