У Гомелі прадаюць адзіны ў горадзе стрып-клуб
У Гомелі на продаж выстаўлены адзіны ў горадзе стрып-клуб "Blacklist", заўважыла выданне "Моцныя навіны". Цана пытання — 600 тысяч рублёў.
Патэнцыйнаму пакупніку адразу кажуць, што клуб не патрабуе ніякіх укладанняў. Ён цалкам укамплектаваны штатам дасведчаных супрацоўнікаў. Клуб займае арэнднае памяшканне, але плата за клуб плюс аплата камунальных, як заяўляе прадавец, "менш за сярэдняе па горадзе".
Прычынай продажу называецца пераезд уласніка.
Журналісты zerkalo.io затэлефанавалі на пазначаны нумар і даведаліся, што пакупніка яшчэ няма, хаця абвестка аб продажы з'явілася яшчэ месяц таму.
У клубе запэўніваюць, што гэта дзейны бізнес з добрым прыбыткам. А пра патэнцыйных пакупнікоў тлумачаць так: "Хтосьці гатовы, напрыклад, ўкласціся часткова, але ў яго не хапае чвэрць сумы, хтосьці цікавіцца, ці зможа ён размясціць у клубе казіно. Інтэрасанты — людзі, якія выказваюць цікавасць, прысутнічаюць, але патэнцыйным пакупніком [чалавек] для нас становіцца ў момант афармлення дагавора задатку".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.