У Гомелі тралейбус урэзаўся ў таксоўку
![У Гомелі тралейбус урэзаўся ў таксоўку](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dtz_hom.png.webp?itok=xgWPQuZ5)
У Гомелі тралейбус урэзаўся ў таксоўку. Паведамленне пра гэтае здарэнне з’явілася ў суполцы Вконтакте “НС Беларусь! Будзь у курсе”.
Паводле відавочцаў, ДТЗ адбылося на вуліцы Палесскай. Легкавы аўтамабіль раптам раскруціла на дарозе і кінула проста пад тралейбус. Адбылося сутыкненне і таксоўку літаральна змяла. Прычынай здарэння мог стаць галалёд.
Пазней у Гомельскай абласной ДАІ ўдакладнілі, што на рулём легкавіка быў мужчына 1979 года нараджэння, а ў салоне знаходзілася пасажырка 1990 года нараджэння. Абодва пацярпелі і трапілі ў лякарню, паведамляе БЕЛТА. З кіроўцам тралейбуса і яго пасажырамі ўсё ў парадку.