У Гомелі ў аўтобусе Саладуха раздаваў маскі і білеты на канцэрт
У Гомелі ў аўтобусе Аляксандр Саладуха раздаваў ахоўныя маскі і білеты на канцэрт. Як пішуць "Гомельскія ведамасці", білет мог атрымаць толькі той пасажыр, "які быў узброены сродкамі індывідуальнай абароны".
Пры гэтым спявак прызнаўся, што вельмі хоча, каб пандэмія скончылася і "ўсе нарэшце знялі маскі". А пакуль параіў жыхарам Гомеля сябе берагчы.
Саладуха ў аўтобусе / newsgomel.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.