Рост цэн на камуналку закрануў нават Аляксандра Саладуху

Выканаўца хіта "Здравствуй, чужая милая" Аляксандр Саладуха

Выканаўца хіта "Здравствуй, чужая милая" Аляксандр Саладуха / Еўрарадыё

Выканаўца хіта "Здравствуй, чужая милая" Аляксандр Саладуха прызнаўся, што выпісаўся з дому, каб менш плаціць за паслугі ЖКГ у новай кватэры. Сваю заяву ён зрабіў на выбарчым участку ў Маскоўскім раёне Мінска, дзе галасаваў упершыню, пішуць "Мінск-навіны".

"Раней галасаваў за МКАД, а цяпер упершыню тут. Мы пабудавалі кватэру нашай дачцэ Варушы. Яна вучыцца ў СШ № 25, і новае жыллё размяшчаецца непадалёк, метро блізка, да бацькоўскага дома хвілін 10—12 язды на машыне", — разшчыраваўся Саладуха. Ён кажа, што прапісаўся на новым месцы, каб менш плаціць за камунальныя паслугі.

Двухпавярховы дом Аляксандра Саладухі знаходзіцца пад Мінскам — у вёсцы Строчыцы. Раней ён расказваў, што яго жыллё — лепшае за любую элітную пабудову ў Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.