У ІТ-кампаніі, якая страйкавала ў жніўні, звольнілі ўсіх работнікаў

У ІТ-кампаніі, якая страйкавала ў жніўні, звольнілі ўсіх работнікаў

Кіраўніцтва кампаніі "Праграмныя кампаненты", чые супрацоўнікі страйкавалі ў жніўні, звольніла ўсіх работнікаў, піша dev.by са слоў саміх звольненых.

Спачатку кіраўніцтва кампаніі падтрымала страйкоўцаў, але потым звольніла ключавых і самых актыўных супрацоўнікаў. Афіцыйная версія звальнення — парушэнне працоўнай дысцыпліны. Аданк супрацоўнікі ўпэўненыя, што справа ў палітыцы. 

"Застаўся адзін хлопец — ІП, ён яшчэ шукае сабе месца. Калі сышлі ўсе распрацоўшчыкі, кампанія наняла тэставальніка-аўтаматызатара. Цяпер гэта адзіны чалавек у кампаніі, акрамя дырэктараў", — распавёў адзін са звольненых.

Яшчэ адна былая супрацоўніца, Надзея, распавяла, што на агульным сходзе напрыкацы верасня ўладальнік фірмы казаў, што будзе зачыняць яе. "Аднак 2 лістапада нанялі новага супрацоўніка. Адміністрацыя, па словах калег, пракаментавала гэта як: "Наймем нармальных, без усіх гэтых фінтоў", — кажа дзяўчына.

Супрацоўнікі IT-кампаніяў прымаюць актыўны ўдзел у акцыях салідарнасці. Яны неаднаразова выходзілі ў ланцугі салідарнасці каля Парка высокіх тэхналогій.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі