У ізраільскім МЗС прэзідэнта Турцыі параўналі з Садамам Хусэйнам
Рэджэп Таіп Эрдаган
У ізраільскім МЗС прэзідэнта Турцыі параўналі з Садамам Хусэйнам. Гэта была рэакцыя на заяву Рэджэпа Таіпа Эрдагана, што яго краіна можа ўвайсці ў Ізраіль "як у Лівію і Нагорны Карабах". Эрдаган так пракаментаваў апошнія падзеі ў дачыненнях паміж Ліванам і Ізраілем: іранская ракета, запушчаная "Хізбалой", забіла 12 ізраільскіх дзяцей і падлеткаў.
Міністр замежных спраў Ізраіля Ісраэль Кац заявіў, што Эрдаган, пагражаючы атакаваць яго краіну, "ідзе па слядах Садама Хусэйна". "Проста дайце яму ўспомніць, што там адбылося і чым усё скончылася", — цытуе яго словы Reuters. Як вядома, у 2006 годзе іракскі дыктатар быў пакараны смерцю праз павешанне.
Рэджэп Таіп Эрдаган не першы раз выступае з жорсткімі заявамі ў дачыненні Ізраіля. Раней яны датычыліся пераважна аперацый ЦАХАЛ супраць ХАМАС у сектары Газа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.