У Херсонскай вобласці пасля абстрэлу загінулі пяць мірных жыхароў
Сярод іх двое дзяцей / t.me/Klymenko_MVS
У Херсонскай вобласці пад абстрэл патрапіла сяло Шырокая Балка. Загінулі пяць мірных жыхароў, у тым ліку двое дзяцей. Пра гэта паведаміў кіраўнік МУС Украіны Ігар Кліменка.
Паводле яго слоў, падчас артылерыйскага абстрэлу вёскі загінулі мясцовы жыхар, а таксама сям'я: муж, жонка і іх нованароджаная дачка, якой было ўсяго 23 дні. Акрамя таго, у бальніцы памёр 12-гадовы сын загінуўшых, якога пасля абстрэлу шпіталізаваны ў крытычным стане.
Па дадзеных украінскіх уладаў, у сяле Станіслаў Херсонскай вобласці пры абстрэлах з сістэм залпавага агню раніцай 13 жніўня загінулі двое мужчын, пацярпела адна мясцовая жыхарка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.