У Хоцімску суд забараніў шматдзетнай маці гуляць у азартныя гульні
За два месяцы жанчына прайграла ў анлайн-гульні пяць тысяч рублёў, ілюстрацыйнае фота
У Хоцімску суд забараніў прадаўцу мясцовай крамы наведваць ігральныя ўстановы і ўдзельнічаць у азартных гульнях. За некалькі месяцаў жанчына спусціла ў анлайн-праграме 5 тысяч рублёў з касы крамы. Грошы яна пераводзіла на сваю банкаўскую карту, пасля чаго рабіла стаўкі ў гульнях. На ёй яшчэ вісіць некалькі крэдытаў і даўгі па камунальных плацяжах. У сям'і між тым расце чацвёра дзяцей.
"Сваімі дзеяннямі жанчына ставіла сваю сям'ю ў цяжкае матэрыяльнае становішча, паколькі значная частка заробку трацілася на гульні і ўтрыманні ў кошт пакрыцця шкоды па крымінальнай справе", — кажуць у раённай пракуратуры.
У крымінальнай справе фігуруе яшчэ адна лічба — 13 тысяч рублёў. Гэтую суму жанчына вынесла з крамы за два гады працы. На гульні патраціла частку. Удзельнічаць у азартных гульнях ёй забаранілі тэрмінам на тры гады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.