У крыптавалютчыка з Мінска забяруць амаль 2 мільёны рублёў

Фізасобы не з ПВТ не маюць права займацца абаротам крыптавалюты ў Беларусі / pexels.com
Фізасобы не з ПВТ не маюць права займацца абаротам крыптавалюты ў Беларусі / pexels.com

21-гадовы мянчук за восем месяцаў абмяняў крыптавалюту на 1,8 мільёна рублёў. За гэта яму пагражае штраф, а ўсю суму, якая прайшла праз кашалёк, забярэ дзяржава.

Па сцвярджэнні міліцыі, ён займаўся незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю. На яго складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

У Беларусі займацца абаротам крыптавалюты могуць толькі рэзідэнты ПВТ. Гэта прапісана ў дэкрэце №8 "аб развіцці лічбавай эканомікі".

Мабыць, міліцыя ў Беларусі ўзялася за крыптавалютчыкаў. У апошні час пачасціліся паведамленні аб падобных выпадках. Звычайна адбіраюцца буйныя сумы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі