У Латвіі гарэў завод дронаў
Пажар на прадпрыемстве / twitter.com/anjo_lv
7 лютага ў Латвіі гарэў завод дронаў. Як піша Delfi, прадпрыемства кампаніі Edge Autonomy знаходзіцца ў Марупе пад Рыгай.
Згаданы завод дзейнічае з 2009 года. Ён лічыцца адным з вядучых у свеце пастаўшчыкоў дронаў. Беспілотнікі адтуль пастаўляліся ў больш за 70 краін свету, у тым ліку і ва Украіну.
Інфармацыі пра нанесеныя страты пажарам, а таксама пра яго прычыны, пакуль няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.