У Лізе чэмпіёнаў “Ювентус” разграміў “Барселону” (відэа)

У Лізе чэмпіёнаў “Ювентус” разграміў “Барселону” (відэа)

У футбольнай Лізе чэмпіёнаў “Ювентус” разграміў “Барселону” — 3:0. Чвэрцьфінальны матч прайшоў у Турыне. Галы на рахунку Паўла Дыбала (7-я і 22-я хвіліны), Джорджа К’еліні (55-я хвіліна). “Барса” свае шанцы ў атацы не рэалізавала і мусіць зноў адыгрывацца на сваім полі пасля разгромнага паражэння ў гасцях. Нагадаем, у 1/8 фіналу ў Парыжы “Барселона” прайграла ПСЖ з лікам 0:4, але дома здолела стварыць цуда-перамогу — 6:1. Матч у Барселоне пройдзе 19 красавіка.

Іншы чвэрцьфінал "Барусія""Манака" ў аўторак не адбыўся з-за выбуху каля аўтобуса дортмундцаў”, матч перанеслі на сераду. 12 красавіка таксама згуляюць мадрыдскі “Атлетыка” і “Лестар”, “Баварыя” і мадрыдскі “Рэал”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі