У Луганску прагрымелі выбухі, гарыць завод
Выбух у Луганску / t.me/itsdonetsk
У акупаваным Луганску прагрымелі два выбухі, паведамляе hromadske.ua. Відэа са слупамі чорнага дыму з'явіліся ў сацсетках.
Паводле папярэдніх звестак, гараць аб’екты на 100-м машынабудаўнічым заводзе.
Пра пацярпелых пакуль не паведамлялася.
Дарэчы, 12 траўня ў акупаваным Луганску адзначалі так званы "Дзень ЛНР". Прадстаўнікі акупацыйных уладаў ускладалі кветкі да помніка "абаронцам Данбаса" ў Луганску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.