У Магілёве айчым жорстка збіў пасынкаў, бо не хацелі вучыць урокі

У Магілёве айчым жорстка збіў пасынкаў, бо не хацелі вучыць урокі

У Магілёве айчым жорстка збіў пасынкаў, бо не хацелі вучыць урокі. На наступны дзень пасля атрымання “пакарання” браты (аднаму 8, другому 9 гадоў) прыйшлі ў школу з бачнымі цялеснымі пашкоджаннямі. Настаўнікі знайшлі у хлопцаў сінякі, драпіны і гематомы. Дзеці распавялі, што напярэдадні іх збіў п’яны айчым за непаслушэнства.

Разбірацца з агрэсарам накіраваўся ўчастковы міліцыянт. Мужчына быў дома, ужо ў цвярозым стане. Ён прызнаўся, што напярэдадні сапраўды выпіў некалькі чарак спіртнога, а пазней узяўся за “выхаванне” хлопчыкаў.

Як выявілася, рухавыя і няўседлівыя дзеці не хацелі рыхтаваць хатняе заданне. Мужчына спрабаваў іх прысаромець, прасіў супакоіцца і заняцца ўрокамі, але школьнікі не слухаліся айчыма. Тады ён пачаў крычаць і адразу атрымаў рэакцыю ў адказ: хлопцы кінулі кнігі і дэманстратыўна разышліся па пакоях. Дарослы мужчына страціў цярпенне і стаў збіваць дзяцей дзягай. Родная маці назірала за выхаваўчым працэсам з боку і не ўмешвалася.

Айчым шчыра не разумеў, што ён зрабіў не так і ва ўсім абвінаваціў дзяцей. У міліцыі адзначаюць, што раней гэты мужчына ўжо меў праблемы з законам — яго шмат разоў судзілі за крадзяжы, а таксама складалі на яго пратаколы за распіццё спіртнога ў грамадскім месцы. Да таго ж сям’я ўжо стаяла на ўліку ў СНС ад пачатку гэтага года.

Братоў адабралі з сям’і і змясцілі ў сацыяльна-педагагічны цэнтр. У Следчы камітэт перадалі матэрыял для прыняцця рашэння аб пачатку крымінальнай справы за катаванні, паведамляе прэс-служба Магілёўскай абласной міліцыі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі