У Маскве мужчына скінуў жонку і немаўля з 16-га паверха

Месца злачынства

Месца злачынства / Telegram

Жыхар жылога комплексу "Лефортава парк" на Чырвонаказарменнай вуліцы ў цэнтры Масквы раніцай 25 жніўня выкінуў з вакна кватэры на 16-м паверсе сваю жонку і грудное дзіця. Абодва загінулі.

Пракуратура Масквы ўдакладняе, што загінуўшыя — жанчына 1988 года нараджэння і яе сын 2023 года нараджэння. Сам ён — мужчына 1985 года нараджэння.

Цяпер тэрыторыю ў двары дома ачапіла паліцыя. Мужчына працягваў выкідваць з вокнаў розныя прадметы. Сілавікі рыхтуюцца штурмаваць кватэру.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі