У Маскве па падазрэнні ў падрыве машыны затрыманы былы спецназавец з Беларусі

Затрыманы ў Маскве ўраджэнец Беларусі

Затрыманы ў Маскве ўраджэнец Беларусі / t.me/opersvodki/

У Маскве па падазрэнні ў падрыве машыны затрыманы былы спецназавец з Беларусі 51-гадовы Віталь Слабадзянік. У яго знайшлі сем адзінак зброі, якая афіцыйна зарэгістраваная, боепрыпасы. Адзначаецца, што мужчына паводзіў сябе спакойна, ён паспеў падрыхтавацца да візіту паліцыі (у прыватнасці, пачысціў перапіску ў Telegram).

Самаробнае выбуховае прыстасаванне спрацавала ў аўторак на аўтамабілі на Прафсаюзнай вуліцы ў Маскве. Затрыманы з'яўляецца бізнес-партнёрам аднаго з пацярпелых — маскоўскага бізнесмена Віктара Мішачова (вядомы ў рэстаранным бізнесе), валодае долямі ў шматлікіх піцейных установах. Таксама пацярпелі 6-гадовы сын Мішачова і яго сусед, які заўважыў падазроны пакет на капоце.

Як піша Mash, меркаваны матыў замаху — канфлікт адносна вядзення бізнесу. Бізнесмен і яго сын у бальніцы з асколачнымі ранамі. У Віктара Мішачова частковая ампутацыя рукі і пераломы.

Некаторыя расійскія прапагандысты ўжо пабачылі ў здарэнні "ўкраінскі след".

У Маскве па падазрэнні ў падрыве машыны затрыманы былы спецназавец з Беларусі
У Маскве па падазрэнні ў падрыве машыны затрыманы былы спецназавец з Беларусі
У Маскве па падазрэнні ў падрыве машыны затрыманы былы спецназавец з Беларусі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі