У Маскве прайшла сустрэча Сямашкі і Дварковіча, змест перамоваў не агучваюць
У Маскве ў пятніцу прайшла сустрэча беларускага віцэ-прэмера Уладзіміра Сямашкі і віцэ-прэм'ера РФ Аркадзя Дварковіча. Пра гэта РІА "Новости" паведаміла памочнік Дварковіча Алія Самігуліна. Паводле яе слоў, перамовы працягваюцца. І беларускі бок, і расійскі іх тэматыку не агучваюць. Але яна не з'яўляецца таямніцай: дагэтуль застаецца неўрэгуляванай нафтагазавая спрэчка. Улады Беларусі лічаць несправядлівым кошт на расійскі газ, таму аплочваюць яго па меншай цане. З-за гэтага Масква заяўляе пра беларускую запазычанасць у памеры каля 550 мільёнаў долараў.
Як інфармуе БЕЛТА, беларуская дэлегацыя, якую ачольвае Сямашка, будзе знаходзіцца ў расійскай сталіцы да 12 лютага.