У Маскве заявілі, што злавілі дзве беларускія кампаніі на фальшывым транзіце

У Маскве заявілі, што злавілі дзве беларускія кампаніі на фальшывым транзіце

У Маскве заявілі, што злавілі дзве беларускія кампаніі на фальшывым транзіце. Па дакументах прадукцыю везлі ў Казахстан і Арменію, а насамрэч яна незаконна заставалася ў Расіі. Як інфармуе прэс-служба Рассельгаснагляду, парушэнні былі выяўлены шляхам аналізу дадзеных інфармацыйных сістэм пра пастаўкі прадукцыі з Беларусі ў Казахстан, Арменію і Кыргызстан. Называюцца парушальнікі — ТАА "ТрэйдСервісГруп" і ТАА "Агра-2019". Якую менавіта прадукцыю яны прывозілі ў Расійскую Федэрацыю, не ўдакладняецца.

З 4 кастрычніка Рассельгаснагляд змяняе ўмовы транзіту для згаданых двух кампаній-пасярэднікаў. Яны змогуць завезці на расійскую тэрыторыю прадукцыю толькі пасля пацвярджэння аб намеры яе прыняць ад дзяржаўных ветэрынарных службаў Арменіі, Казахстана ці Кыргызстана.

"ТрэйдСервісГруп" і ТАА "Агра-2019" не першыя беларускія кампаніі, злоўленыя расіянамі на фальшывым транзіце. У верасні ў "чорны спіс" расійскага ведамства трапілі тры кампаніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі