У Мінабароны Беларусі паказалі прыклад СМС-паведамлення з ваенкамата
СМС-паведамленні "стануць дадатковым каналам апавяшчэння"
У Мінабароны Беларусі паказалі прыклад СМС-паведамлення аб неабходнасці з'явіцца ў ваенкамат і патлумачылі, як яны будуць выкарыстоўвацца. Такое новаўвядзенне ў нашай краіне з'явілася сёлета. СМС ад ваенкамата могуць накіроўваць у трох выпадках: з мэтай удакладнення звестак вайсковага ўліку, для мерапрыемстваў мабілізацыйнай падрыхтоўкі (на ваенныя зборы) і пры прызыве на ваенную службу па мабілізацыі (у выпадку вайны).
У Мінабароны адзначаюць, што СМС-паведамленні "стануць дадатковым каналам апавяшчэння", а звычайныя позвы па-раейшаму будуць лічыцца асноўным. Кожны ваенкамат атрымае "альфа-імя", якое будзе пазначана ў якасці адпраўніка. У тэксце СМС будзе час і дата яўкі, яе мэта, адрас, па якім варта з'явіцца, а таксама тэлефон для даведак. На выпадак магчымых махлярстваў Мінабароны папярэджвае, што "дадзенае паведамленне не ўтрымлівае спасылак і не патрабуе адказу", а "асабістыя або пашпартныя дадзеныя па тэлефоне ваенкамат ніколі не запытвае".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.