У Мінск адправілі расійскі цягнік метро, які заменіць штадлераўскія
Новы цягнік метро
У Беларусь адпраўлены першы з сямі цягнікоў метро "Мінск 2024", паведамляюць "Мінск-Навіны".
Гэта расійскія цягнікі, якія праектаваліся для выкарыстання на Зеленалужскай лініі, дзе прымяняюцца платформенныя дзверы. Новыя цягнікі будуць там хадзіць замест штадлераўскіх.
Паведамляецца, што ў вагонах зробленыя пашыраныя дзвярныя праёмы (1400 мм), а паміж вагонамі існуюць скразныя пераходы. Салоны абсталяваныя эрганамічнымі сядзеннямі са зносаўстойлівай мяккай тканіны, поручнямі з "цёплым" пакрыццём, а таксама сучаснымі сістэмамі адаптыўнага асвятлення ды інш.
Ёсць і USB-разеткі для зарадкі гаджэтаў. У галаўных вагонах ёсць месцы для дзіцячых вазкоў і маламабільных пасажыраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.