У Мінск едзе жонка кіраўніка "ДНР" Ірына Пушыліна

Ірына Пушыліна / mir-lug.info
Ірына Пушыліна / mir-lug.info

У Мінск едзе "першая лэдзі "ДНР" Ірына (Алена) Пушыліна. Як стала вядома Еўрарадыё, жонка кіраўніка "рэспублікі" Дзяніса Пушыліна будзе суправаджаць дзіцячую каманду "ДНР" па мастацкай гімнастыцы, якая выступіць на турніры на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Марыны Лобач.

Пра Ірыну (Алену) Пушыліну вядома няшмат. Дакладных звестак няма нават пра яе імя. Затое вядома, што жонка Пушыліна — ганаровы прэзідэнт Федэрацыі мастацкай гімнастыкі так званай "ДНР".

Спаборніцтвы, якія арганізуе лукашэнкаўскі спартовы клуб, пройдуць у Мінску з 21 па 23 кастрычніка. Цалкам магчыма, што "першая лэдзі "ДНР" ужо ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі