У мінскіх парках пачалі працаваць атракцыёны
Таксама адкрыліся танцавальныя пляцоўкі і пачаліся заняткі ёгай. А ў парку Горкага штонядзелю будзе граць аркестр!
17 красавіка ў парках мінска адкрыўся сезон атракцыёнаў. Як інфармуе tvr.by, атракцыёны, якія эксплуатуюцца больш за 10 гадоў, прайшлі поўны тэхагляд. Да старых каруселяў сёлета далучыліся і новыя.
Так, у парку Горкага адкрыўся атракцыён “Міні-Джэт”, а ў парку Чалюскінцаў — “Задыяк”. Да таго ж, штовечар у галоўных парках горада працуе танцавальная пляцоўка для людзей любога ўзросту, а па раніцах праводзяцца заняткі ёгай.
Акрамя ўсяго, у парк Горкага вяртаюцца аркестры! Яны будуць граць з 15-й кожную нядзелю. А 3 траўня на вольным паветры адбудзецца выступ вядомага аркестра “Няміга”.
Сезон атракцыёнаў у парках Мінска адкрыты да 30 верасня. Пакатацца на арэлях можна штодня да 21-й. Па выхадных — да 22-й.