У Мінскім раёне "ўхіліста" ад службы ў войску аштрафавалі на 4 тысячы рублёў

Суд у ваенкамаце пад пільным поглядам Аляксандра Рыгоравіча

Суд у ваенкамаце пад пільным поглядам Аляксандра Рыгоравіча / pristalica.by

У Мінскім раёне "ўхіліста" ад службы ў войску аштрафавалі на 4 тысячы рублёў. Летась у жніўні малады чалавек не з'явіўся ў ваенкамат для праходжання медабследавання, паколькі працаваў у Расіі. На тэлефанаванні супрацоўнікаў ваенкамата ён не адгукнуўся, піша pristalica.by.

У выніку хлопца знайшлі. Крымінальную справу ў канцы сакавіка разглядаў суд Мінскага раёна на выязным пасяджэнні ў раённым ваенкамаце. На яго прывялі навучэнцаў сярэдніх спецыяльных вучэбных устаноў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі