На паказальны суд над "ухілістам" прывялі клас дзяцей
Сам "ухіліст" на працэс не прыйшоў
На адкрытае выязное судовае паседжанне па крымінальнай справе над "ухілістам" ад вайсковай службы прывялі клас дзяцей. Аднак сам "ухіліст" на суд не прыйшоў, піша выданне "Медыя-Палессе".
Паказальны працэс праходзіў у пінскім ваенкамаце. Школьнікам, мяркуючы па фота, далёка да прызыўнога ўзросту.
Пінчука аб'явілі ў вышук для яго далейшага змяшчэння ў следчы ізалятар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.