Пад Мінскам сабралі прадстаўнікоў усіх спецпадраздзяленняў
Практычна ўсе гэтыя спецпадраздзяленні ўдзельнічалі і ўдзельнічаюць у рэпрэсіях
Пад Мінскам сабралі прадстаўнікоў усіх спецпадраздзяленняў. У вучэбным цэнтры спецпрызначэння ўнутраных войскаў "Валоўшчына" яны правяраюць свой узровень падрыхтоўкі. Мерапрыемства называецца "XII міжведамственнымі спаборніцтвамі падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння Рэспублікі Беларусь". Яны прысвечаны 25-годдзю стварэння Спецыяльнага атрада хуткага рэагавання (САХР) МУС, які падазраецца ў датычнасці да знікненняў апазіцыйных палітыкаў.
На "Валоўшчыне" з нядзелі прысутнічаюць спецназаўцы групы "А" КДБ, Службы бяспекі Лукашэнкі, "Алмаза", Сіл спецаперацый Узброеных сіл, САХР і АСАМ памежных войскаў (практычна ўсе гэтыя спецпадраздзяленні ўдзельнічалі і ўдзельнічаюць у рэпрэсіях). Спаборніцтвы паміж імі будуць праходзіць амаль тыдзень. Сярод новаўвядзенняў — выкарыстанне fpv-дронаў.
Твары ўдзельнікаў спаборніцтваў, амаль усіх іх камандзіраў, суддзяў у фотарэпартажы заблюрылі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.