Для паходу ў ваенкамат смалявіцкі прызыўнік надзеў майку з жартам пра ваенкамат

Прызыўнік Ілля Куркуль

Прызыўнік Ілля Куркуль / smolevichi-24.by

У Беларусі працягваецца восеньскі прызыў у войска. У ваенкамат у Смалявічах прызыўнік прыйшоў у майцы з крэатыўным прынтам.

Прызыўнік Ілля Куркуль атрымаў позву і прыйшоў у майцы з надпісам "Хто не схаваўся, той у ваенкамат", піша сайт smolevichi-24.by.

Падпалкоўнік Юрый Шэрсцень, ваенны камісар сСмалявіцкага раёна кажа, што ацаніў жарт. Жартаўніка накіравалі служыць ва ўнутраныя войскі. Хлопец заявіў, што адпраўляецца з добрым настроем.

Як расказвала Еўрарадыё, не ўсім прызыўнікам шанцуе з добрым настроем ваенных камісараў. Гомельскага прызыўніка, які хацеў служыць ва ўнутраных войсках, затрымалі, назвалі "экстрэмістам" і дыверсантам, абвінавацілі ва ўдзеле ў "экстрэмісцкіх чатах". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі