У Гомелі затрымалі прызыўніка-"экстрэміста" — хацеў служыць ва ўнутраных войсках
Вайскоўцы в/ч 5525
У Гомелі затрымалі прызыўніка-"экстрэміста", які хацеў служыць ва ўнутраных войсках. Сілавікі сцвярджаюць, што ён спецыяльна імкнуўся патрапіць у в/ч 5525 з мэтай "разведкі". Аднак не прайшоў "базавыя праверкі". Нібыта хлопец аказаўся ўдзельнікам "экстрэмісцкіх чатаў і абмеркаванняў", і сам выклікаўся "ўкараніцца" ва ўнутраныя войскі, каб "фатаграфаваць ваенную тэхніку, ўзбраенне, спецсродкі і перадаваць аператыўныя звесткі аб службова-баявой дзейнасці войскаў".
Сілавікі называюць маладога чалавека не толькі "экстрэмістам", але і "няўдалым дыверсантам". Яго затрымліваў не толькі ГУБАЗіК, але і гомельскае спецпадраздзяленне ўнутраных войскаў "Буран". Яму пагражаюць крымінальнай справай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.