У Мінабароны патлумачылі, што здарылася ў чацвер у небе над Мінскам
Су-30 СМ
У Мінабароны патлумачылі, што здарылася ў чацвер у небе над Мінскам. Як і меркавалася, самалёт пераходзіў на звышгук. Таму і ўзнік адчувальны гукавы эфект, падобны на выбух (ён быў чутны ў розных раёнах сталіцы і нават за яе межамі).
Высветлілася, што 31 кастрычніка ў рамках праверкі дзяжурных сіл па супрацьпаветранай абароне быў задзейнічаны знішчальнік Су-30 СМ.
У нейкі момант ён павялічыў хуткасць у наборы вышыні, "каб перахапіць вучэбную кантрольную цэль". "У такіх выпадках паветранае судна пераходзіць на звышгук", — адзначаюць у Мінабароны.
Як вядома, на наступны год у РБ запланаваныя шматлікія вучэнні, у тым ліку з удзелам расійскіх войскаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.