У 2025-м у Беларусі выдаткі на “нацыянальную абарону” вырастуць на траціну

Выдаткі на войска растуць

Выдаткі на войска растуць / t.me/modmilby/

У 2025-м у Беларусі выдаткі на “нацыянальную абарону” вырастуць на траціну. У праекце бюджэту на гэтую катэгорыю прапісаныя 4,7 млрд рублёў.

У бюджэце на 2024 год на тыя ж мэты выдаткоўвалі 3,58 млрд — гэта прыблізна на 32% менш (а ў 2021-м было толькі 1,463 мільярда рублёў).

Для параўнання: выдаткі рэспубліканскага бюджэту на ахову здароўя плануюцца вышэй на 11,8%, на адукацыю — на 15%, а на ЖКГ — на 4% менш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі