Праект бюджэту на 2021-ы: на войска выдаткуюць 1,463 мільярда рублёў
Міністэрства фінансаў апублікавала 18 снежня праект бюджэту Беларусі на 2021 год.
Як распавядала напярэдадні Еўрарадыё, другі год запар бюджэт краіны плануецца дэфіцытным.
Дзяржаўны бюджэт на 2021 год па выдатках зацверджаны ў суме 27,351 мільярда рублёў (+7,6%). Пры гэтым прагназуецца, што даходы складуць 23,304 мільярда рублёў (-4,6%). Дэфіцыт бюджэту складзе каля 4 мільярдаў рублёў.
На 2021 год запланавана павялічыць на 30% (да 1,7 мільярда рублёў) выдаткі на ахову здароўя. Выдаткі на нацыянальную абарону вырастуць на 10,8% і складуць 1,463 мільярда рублёў. У гэтую графу запісаныя выдаткі на Узброеныя сілы, забеспячэнне мабілізацыі ды іншыя пытанні нацабароны.
Затое выдаткі на дзяржаўныя СМІ зменшацца на 4,9% — да 156 млн рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.